Падарожжа ў старадаўнюю Зэльву

На наступны дзень пасля змаганняў у Мінску частка каманды клуба вырушыла ў старадаўнюю Зэльву для ўдзелу ў завяршальных рэспубліканскіх спаборніцтвах па шатакан каратэ-до, якія адбывваліся там 1 траўня.
Каманда ў скаладзе Карыны Макоўскай і Арутура Зайцава ўзяла ўдзел у раздзелах ката, і нашыя атлеты заваявалі першае і трэцяе месцы адпаведна. 

На зваротным шляху мы дакрынуліся да багатай і насычанай гісторыі Зэльвы Сярод мясцовых славутасцяў вылучаецца комплекс каменнага гасцінага двара на Рынку, дзе праводзіўся знакаміты Зэльвенскі кірмаш, найбуйнейшы ў Вялікім Княстве Літоўскім. Траецкі касцёл, пабудаваны ў 1910-1913 гг. у неараманскім стылі, з'яўляецца відавочным упрыгожваннем гарадскога пасёлка дзякуючы сваёй выразнай, сіметрычнай архітэктуры. Таксама ў гарадскім пасёлку захаваўся Вадзяны млын XIX-XX стст. і будынак мясцовай чыгуначнай станцыі, які быў пабудаваны ў самым пачатку ХХ ст. У Зэльве пасля вяртання са ссылкі ў 1956 г. жыла найвядомая беларуская паэтка Ларыса Геніюш. Менавіта тут яна напісала сваю знакамітую "Споведзь".  Зэльвенскае водасховішча ўражае сваёй прыгажосцю.