15 лютага 2015 г. каманда Мінскай федэрацыі каратэ знаходзілася ў г. Наваградзе Валынскім, Украіна. Вынікі ўдзелу ў міжнародным турніры па каратэ Zvyagel Open 2015 - у артыкуле.
![]() |
Каманда Мінскай федэрацыі каратэ |
Мінская федэрацыя каратэ накіравала на гэты буйны турнір каманду, якая ўключала ў сябе, акрамя спартсменаў, восем лепшых суддзяў федэрацыі. Турнір ладзіўся на чатырох пляцоўках і, такім чынам, на кожнай з іх працавалі па два суддзі з Беларусі. Варта адзначыць, што Украінская федэрацыя каратэ не дапускае на сваі турніры суддзяў з вонкавых арганізацый, нават украінскіх. Адзінае выключэнне - гэта суддзі Мінскай федэрацыі. Пры гэтым старшыня МФК Павел Пяцько быў прызначаны сатршнёй адной з пляцовак турніра. Усё гэта сведчыць аб добрай рэпутацыі і высокім ўзроўні даверы да якасці працы суддзяў МФК.
![]() |
Дзмітрый Осіка - суддзя МФК |
Дзякуем украінскаму боку за добра арганізаваны турнір. Было заўважна, што Ўкраінская федэрацыя намагаецца прытрымлівацца самых высокіх стандартаў сусветнага каратэ. Дарэчы, Zvyagel Open - гэта хіба першы турнір ва Ўсодняй Еўропе, на якім паспрабавалі зладзіць спецыяльныя кабінкі для трэнераў, як гэта прынята зараз у Сусветняй федэрацыі каратэ.
Несумненна, цэнны вопыт, які мы прывезлі з турніру Zvyagel Open будзе выкарыстаны і на турнірах у Мінску.
Дзмітрый Осіка.