Беларуская федэрацыя каратэ сётакан

Аб дзяржаўнай рэгістрацыі рэспубліканскага маладзёжнага грамадскага аб’яднання

Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь 3 лютага 2015 года зарэгістравана Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне «Беларуская федэрацыя каратэ сётакан».


Дадзеная арганізацыя з’яўляецца рэспубліканскім маладзёжным грамадскім аб’яднаннем і створана грамадзянамі ва ўзросце да трыцаці аднаго года. 

Статутная дзейнасць Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Беларуская федэрацыя каратэ сётакан» накіравана на забеспячэнне сацыяльнага станаўлення і ўсебаковага развіцця моладзі, папулярызацыю ў Беларусі стылю сётакан, як аднаго з чатырох асноватворных стыляў спартыўнага каратэ, а таксама прафілактыку правапарушэнняў, наркаманіі, алкагалізму і табакакурэння сярод непаўналетніх.