Аб дзяржаўнай рэгістрацыі рэспубліканскага маладзёжнага грамадскага аб’яднання
Міністэрствам
юстыцыі Рэспублікі Беларусь 3 лютага 2015 года зарэгістравана
Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне «Беларуская федэрацыя каратэ
сётакан».
Дадзеная арганізацыя з’яўляецца рэспубліканскім
маладзёжным грамадскім аб’яднаннем і створана грамадзянамі ва ўзросце да
трыцаці аднаго года.
Статутная дзейнасць Рэспубліканскага грамадскага
аб’яднання «Беларуская федэрацыя каратэ сётакан» накіравана на
забеспячэнне сацыяльнага станаўлення і ўсебаковага развіцця моладзі,
папулярызацыю ў Беларусі стылю сётакан, як аднаго з чатырох
асноватворных стыляў спартыўнага каратэ, а таксама прафілактыку
правапарушэнняў, наркаманіі, алкагалізму і табакакурэння сярод
непаўналетніх.